Год таму Віктар Поўзун выкупіў закінутую кавярню пад назваю "Гасцінец" пры ажыўленай шашы Менск--Горадня з пэўнасцю, што адбою ад гасцей не будзе. ВІКТАР ПОЎЗУН, УЛАДАЛЬНІК КАВЯРНІ: "У мяне фірма турыстычная, я абездзіў палову Еўропы, і я ведаю, што патрэбна ў дарозе чалавеку. Летась старым гаспадарам надакучыла бюракратычная сістэма, абабіваць гэтыя парогі, але я пра гэта тады не ведаў". Не ведаў і пра тое, што паводле заканадаўства кавярню могуць знесці ў любы момант, бо яна мае статус часовага абекту і застаецца на арандаванай тэрыторыі.
Сумная навіна. На 72-м годзе пайшоў з жыцця вядомы мастак, грамадскі ды культурны дзеяч Анатоль Белы. Сузаснавальнік Партыі БНФ і Таварыства беларускай мовы, ён стаў вядомы дзякуючы ўласнаручна створанаму музею ў родных Старых Дарогах ды як ініцыятар шматлікіх культурніцкіх праектаў, звязаных з гісторыяй ды нацыянальным адраджэннем Беларусі. Прыватны музей у Старых Дарогах умясціў у сябе багатую калекцыю выяўленчага мастацтва, скульптураў вядомых гістарычных дзеячаў. Агульная колькасць экспанатаў сягае амаль 2 тысячаў.
Добра зарабляеш -- плаці болей! Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прапанавала ўраду на траціну павысіць падаходныя падаткі для беларусаў з месячным даходам ў тысячу долараў ЗША ці болей. Прафсаюзы скіравалі ва ўрад прапанову часова падняць падатак з сённяшніх 12 % да 20 %. Калі прапанова будзе прынятая, беларусы з заробкам, роўным альбо большым за тысячу долараў у эквіваленце, будуць аддаваць у дзяржаўны скарб 5-ю частку прыбытку цягам усяго наступнага года. Выручаныя гэткім чынам грошы прафсаюзы прапаноўваюць скіраваць на дапамогу малазабяспечаным грамадзянам.
Аляксандр Лукашэнка разлічвае папоўніць дзяржаўны бюджэт на наступны год за кошт чаканага зніжэння цэнаў на расейскія газ і нафту. Пра гэта ён заявіў падчас паездкі па Менскай вобласці. Аднак спажыўцы палёгкі не адчуюць, бо кошты на ўнутраным рынку застануцца без зменаў. Кіраўнік краіны абяцае, што зэканомленыя сродкі накіруюць пенсіянерам. У сваю чаргу Расея гатовая знізіць цану на паліва, але толькі ў абмен на продаж беларускіх дзяржактываў. На канец лістапада -- пачатак снежня запланавалі падпісаць міжурадавае пагадненне і дамову куплі-продажу пяцідзесяці адсоткаў акцыяў "Белтрансгазу", дзякуючы чаму Беларусь і зможа атрымаць ільготны кантракт на імпарт газу ў 2012 годзе.
8760 руб. за адзін долар -- гэта сярэдні курс на амерыканскую валюту сёння зранку. Другі дзень запар рубель узмацняецца. Але як сітуацыя будзе выглядаць праз месяц -- можна толькі здагадвацца. ЖЫХАРЫ МЕНСКУ "Я так думаю, што да новага года тысячаў да 15 ён дойдзе". "Можа быць, 10 000, ён расце, не думаю што будзе падаць". "Я думаю, што дзесьці да 20 000 будзе набліжацца". "Я думаю, захаваецца такі, што і цяпер". Аднак перакананыя ў гэтым не ўсе. На мінулым тыдні намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка заявіў, што калі Беларусь не спыніць друкаваць пустыя грошы, курс долара можа дасягнуць нават 20 тыс.
8760 руб. за адзін долар -- гэта сярэдні курс на амерыканскую валюту сёння зранку. Другі дзень запар рубель узмацняецца. Але як сітуацыя будзе выглядаць праз месяц -- можна толькі здагадвацца. ЖЫХАРЫ МЕНСКУ "Я так думаю, што да новага года тысячаў да 15 ён дойдзе". "Можа быць, 10 000, ён расце, не думаю што будзе падаць". "Я думаю, што дзесьці да 20 000 будзе набліжацца". "Я думаю, захаваецца такі, што і цяпер". Аднак перакананыя ў гэтым не ўсе. На мінулым тыдні намеснік міністра эканомікі Аляксандр Ярашэнка заявіў, што калі Беларусь не спыніць друкаваць пустыя грошы, курс долара можа дасягнуць нават 20 тыс.
Гэтыя кадры не пакідалі сумневу, што менавіта так і выглядаў менскі тэракт. На гэтым абвінаваўцы будавалі доказную базу. Аднак на другі ды апошні дзень судовых спрэчак адвакат Кавалёва заявіў, што відэа -- падробка. З тым, што невядома, адкуль яно і як зрабленае, пагаджаюцца і назіральнікі за працэсам. ЛЮДМІЛА ГРАЗНОВА, ПРАВААБАРОНЦА: "Як мы сёння пераканаліся, з дапамогаю тэхнічных сродкаў, з дапамогай мантажу, з дапамогаю выманняў, выключэнняў, кампанавання можна любога чалавека абвінаваціць у любым злачынстве і падвесці пад расстрэл".
У салоне мусіць быць не больш за тры месцы. Кубінскі ўрад зацвердзіў рэформы, якія даюць права на існаванне прыватнага сектару ў эканоміцы. Рашэнню папярэднічаў эксперыментальны перыяд (20 месяцаў), цягам якога цырульнікі маглі арандаваць дзяржаўныя памяшканні ды працаваць самастойна. У выніку павысілася эфектыўнасць працы і выраслі падатковыя выплаты ў бюджэт. Гэта адна з шматлікіх рэформаў ураду, скіраваных на лібералізацыю эканомікі савецкага кшталту пры адначасовым захаванні камуністычнай сістэмы.