Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Рэфармаванне -- не забарона

12.11.2011
Рэфармаванне -- не забарона 210 удзельнікаў дэманстрацыяў на Дзень незалежнасці Польшчы чакаюць судовых выракаў. Як высвятляецца, завадатарамі закалотаў былі не толькі польскія грамадзяне. 92 з затрыманых -- грамадзяне Нямеччыны, яшчэ трое -- іспанец, вугорац і датчанін. Адметна, што першымі атакавалі паліцыянтаў у цэнтры Варшавы прыхільнікі левых поглядаў і анархісты разам з паўсотняю польскіх паплечнікаў. Польскія ўлады абяцаюць хуткую і эфектыўную рэакцыю, але без шкоды для свабоды слова.

Народны сход--2

12.11.2011
Народны сход--2 Народны сход у рэгіёнах сабраў удвая больш людзей, чым у сталіцы. Акрамя Менску, акцыі прайшлі сёння ў Гомлі ды Баранавічах. Што праўда, колькасць удзельнікаў па ўсёй краіне ідзе не на тысячы і нават не на сотні. Чым скончылася другая спроба правесці Народны сход?

Трукі на більярдзе

12.11.2011
Трукі на більярдзе У Нацыянальнай школе прыгажосці 7-разовы чэмпіён Еўропы па труках на більярдзе Міхаіл Мосін правёў свой шоу-паказ. Імпрэза прайшла ў межах турніру юнацкіх зборных Масквы ды Менска па більярдзе на прызы "БПС-Ашчадбанку".

Мосін пра трукі на більярдзе

12.11.2011
Мосін пра трукі на більярдзе "Артыстычны більярд -- гэта фігуры найвышэйшага пілатажу. Шмат хто думае, калі ты беш прыгожыя ўдары, то добра гуляеш. Насамрэч як гулец я даўно не гуляю. Я майстар аднаго ўдару. Я гуляю даўно, з 1968 года, гульня сама па сабе ў мяне ўжо не выклікае вялікіх эмоцыяў, гэта называецца "перагуляў". Але трукі дагэтуль мяне "заводзяць", -- сказаў Мосін.

Эштан у Трыпалі

12.11.2011
Эштан у Трыпалі Эштан упершыню наведала Лівію пасля забойства Муамара Кадафі.

400 чалавек выкідаюць з працы "пінком пад зад"

12.11.2011
400 чалавек выкідаюць з працы пінком пад зад У мікрараёне Малінаўка адміністрацыя рынка «Максімус» хоча прамяняць гандлёвыя рады на краму гіпермаркета «Еўраопт». Прадпрымальнікі сталі гарой за свае працоўныя месцы. Чытаць цалкам: nn.by

400 чалавек выкідаюць з працы "пінком пад зад" / 400 to Lose Jobs

12.11.2011
400 чалавек выкідаюць з працы пінком пад зад / 400 to Lose Jobs У мікрараёне Малінаўка адміністрацыя рынка «Максімус» хоча прамяняць гандлёвыя рады на краму гіпермаркета «Еўраопт». Прадпрымальнікі сталі гарой за свае працоўныя месцы. Чытаць цалкам: nn.by / 400 vendors of "Maximus" market in Minsk are about to loose their jobs after the market decided to evict them in order to rent out trading space to a major hypermarket chain "Euroopt". The owners of small market businesses and their employees decided to fight back and organize a strike.

Новае прызначэнне ў Адміністрацыю

12.11.2011
Новае прызначэнне ў Адміністрацыю 11-га дня 11-га месяца 11-га года. Магічнай пятніцы чакаў шмат хто ў свеце -- са спадзевам, што яна прынясе ўдачу. Кіраўніцтву Беларусі гэты дзень прынёс не найлепшыя навіны. Айчынны Белстат канстатаваў новы рэкорд інфляцыі. Міжнароднае агенцтва "Moodys" пацвердзіла свой негатыўны прагноз для банкаўскай сістэмы нашай краіны. Дзмітрый Мядзведзеў згадаў Беларусь як прыклад кепскай эканамічнай палітыкі ды адсутнасці рэформаў. На гэтым тле Аляксандр Лукашэнка прызначыў на пасаду намесніка кіраўніка сваёй Адміністрацыі Андрэя Тура.

Народны сход у Гомелі. 12 лістапада

12.11.2011
Народны сход у Гомелі. 12 лістапада 12 лістапада ў Гомелі адбылася спроба правесьці Народных сход. Некалькіх удзельнікаў акцыі затрымалі. 12 ноября в Гомеле состоялась попытка провести Народный сход. Около 10 участников акции задержали. www.svaboda.org

На "Фукусіму" пусцілі журналістаў

12.11.2011
На Фукусіму пусцілі журналістаў Гэта адбылося ўпершыню пасля аварыі, найгоршай з часоў Чарнобылю ў свеце. 12 лістапада чыноўнікі прывезлі групу з трыццаці японскіх журналістаў на тэрыторыю АЭС упершыню пасля аварыі рэактараў, у выніку якой адбыўся выкід радыяцыі. Сістэмы ахалоджвання на станцыі, якая месціцца за 240 км ад Токіа, сталі непрацоўныя з прычыны магутнага цунамі. Сляды аварыі тут можна пабачыць і сёння. Вакол будынку, дзе месцяцца рэактары, засталіся пакарабачаныя грузавікі, сагнутыя металічныя агароджы і вялізныя ёмістасці для вады.

Народны сход у Менску: сабралася да 100 чалавек

12.11.2011
Народны сход у Менску: сабралася да 100 чалавек 12 лістапада ў Менску і некаторых іншых гарадах адбыліся спробы правесьці "Народны сход". У сталіцы на плошчы Бангалор сабралася да 100 удзельнікаў, якім моцна заміналі людзі ў цывільным і спэцназаўцы. Прынамсі некалькі чалавек былі затрыманыя на падыходах людзьмі ў цывільным. 12 ноября в Минске и некоторых других городах произошли попытки провести "Народное собрание". В столице на площади Бангалор собралось до 100 участников, которым сильно мешали люди в штатском и спецназ милиции.

Грыб: Лукашэнка хоча даць зброю незадаволеным

12.11.2011
Грыб: Лукашэнка хоча даць зброю незадаволеным Стварэнне тэрытарыяльных войскаў, пра што заявіў днямі кіраўнік Беларусі, сведчыць пра ягоны недавер да сілавікоў, мяркуе экс-старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб. Аднак у той жа час кіраўнік Беларусі не ўсведамляе, што хоча ўзброіць не задаволеных ягоным кіраваннем людзей. Паводле Мечыслава Грыба, хоць Аляксандр Лукашэнка наўпрост не выказвае недаверу, пра яго сведчаць апошнія заявы. Наш суразмоўца падкрэслівае, што за тэрытарыяльнымі войскамі, паводле жадання кіраўніка краіны, замацуюць стралковае ўзбраенне, з якім пры сённяшніх вайсковых тэхналогіях абараніць краіну ад вонкавага ворага немагчыма: "Тэрытарыяльныя падраздзяленні ствараюцца дзеля забеспячэння ўнутранай стабільнасці, для падтрымання парадку ўнутры краіны".

Скуратовіч: Тура прызначылі, каб рэформаў не было

12.11.2011
Скуратовіч: Тура прызначылі, каб рэформаў не было "Тур лічыцца адным з самых падрыхтаваных і прафесійных эканамістаў у Беларусі. Ён паходзіць з акадэмічнага асяроддзя, студэнты вельмі добра пра яго адгукаюцца. Аднак ягоная пазіцыя заўсёды была бліжэйшая да ўраду, чымся да ліберальных колаў", -- тлумачыць "Белсату" эканамічны аглядальні Канстанцін Скуратовіч. Паводле эксперта, Андрэй Тур, прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, заўсёды агучваў антырынкавыя развязанні, пасля якіх на развіццё рэформаў фактычна накладалася вета: "Ён агучвае самыя непапулярныя рашэнні, якія прыводзяць да значных эканамічных наступстваў".
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]