Зіма, як кажуць, не за гарамі, а разам з ёю не за гарамі і традыцыйныя клопаты. Хаатычна параскіданыя ў дварах аўты неўзабаве прысыпле снегам. Чарговы раз узнікне пытанне: а прыбіраць каму? УЛАСНІЦА АЎТА: "У нас новы дом, суседзі паміж сабою знаёмыя, дамовіцца выйсці ды пачысціць стаянку -- не праблема". На словах сапраўды ўсё выглядае проста, на справе -- вось гэтак. Ахвотных пачысціць у маразы пляцоўку ля свайго аўтамабіля знаходзіцца няшмат. За непрыбраны ў радыусе аднаго метру вакол машыны снег можна нават атрымаць штраф.
У асаблівы дзень у адным з гарадзенскіх ЗАГСаў абядналіся ў два разы больш, чым звычайна, -- ажно 60 сэрцаў. Хоць розумам беларусы ў магію лічбаў хутчэй не вераць. МАЛАДАЯ: "Супадзенне. Чатыры гады знаёмства -- мы так вырашылі. Менавіта ў гэты дзень". МАЛАДЫЯ: "Хтосьці не верыць, а хтосьці верыць. Бо магія..." "Вось і пачынаецца -- першыя сямейныя сваркі". Шлюбны шал, выкліканы шасцю адзінкамі, апанаваў усю Беларусь. У Менску распісаліся больш за паўтысячы маладых. Нягледзячы на сумнеўны досвед папярэдніх "чароўных" дзён.
Экскурсія школьнікаў. Не ў запаведнік і не ў музей, а ў патэнцыйна небяспечную зону, куды звычайна ўваход забаронены. А вакол -- як мала дзе. Новенькая шаша, бліскучая чыгунка, дамы, што чакаюць навасёлаў. Большасці беларусаў пра такое застаецца толькі марыць. Але ўсё гэта зявілася дзеля таго, каб як мага хутчэй тут, у Астравецкім раёне, пачалі дыміць коміны новай атамнай электрастанцыі. На гэты момант пляцоўка пад АЭС памерам на два квадратныя кіламетры гатовая да будоўлі. Цяпер у плане -- кантракты з рэалізатарам праекту, расейскім "Атомстройэкспортом".
Інтэрнаўтам Андрэй Тур найбольш вядомы з гэтага відэа. "Жыць трэба адпаведна сродкам", -- заявіў тады намеснік міністра эканомікі на пытанне бізнесоўца, як захаваць справу падчас крызісу. Аляксандр Лукашэнка пытанняў сёння не задаваў, а ставіў задачы перад новым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Эканамічны блок тут мусіць не дубляваць дзейнасць ураду, а набыць палітычную афарбоўку, бо адміністрацыя прэзідэнта -- гэта палітычны орган".
Цуды беларускай АЭС: санітарная зона заканчваецца за агароджаю Прадстаўнікі Дырэкцыі пабудовы атамнай электрастанцыі вывезлі журналістаў на пляцоўку, дзе мае паўстаць першая беларуская атамная станцыя, каб паказаць, дзе і якія зявяцца абекты. Паводле намесніка кіраўніка Дырэкцыі пабудовы атамнай электрастанцыі Андрэя Баркуна, санітарная зона будучай беларускай АЭС "месціцца ў межах агароджы станцыі". "Нават пры пазапраектнай аварыі, -- бадзёра ўдакладніў ён, -- ніякіх выкідаў радыеактыўных матэрыялаў за яе межы не будзе, таму няма сэнсу кагосьці адсюль адсяляць".
У сераду 9 лістапада беспілотны касмічны апарат "Фобас-грунт" коштам 163 мільёны даляраў сышоў з прынятага курсу на Марс неўзабаве пасля запуску, кантроль над апаратам дагэтуль не ўстляваны. Шэф расейскага касмічнага агенцтва Уладзімір Папоўкін патлумачыў, што праблема ўзнікла з-за непаладкі рухавіка. Апарат знаходзіцца на зямной арбіце і адмыслоўцы маюць 3 дні на выпраўленне сітуацыі, пакуль батарэі касмічнай станцыі не разладаваліся.