Пасля забітай пераможнай шайбы ў гасцей здалі нервы -- абаронца "Віцязя" Аляксандр Сазонаў нанёс нападніку гаспадароў Тээму Лайнэ ўдар у твар, пасля чаго перакуліў яго на лёд і працягваў наносіць удары. За 15 секунд да фінальнага свістка сустрэча была спыненая -- абураныя заўзятары пачалі кідаць на лёд "Менск-Арэны" пластыкавыя пляшкі. За сем секундаў да сірэны гулец "Віцязя" Крыстафэр Брэнан кінуўся на дынамаўскага абаронцу Уладзіміра Дзянісава і Збынека Іргла, на лёд зноў паляцелі бутэлькі.
7 лістапада ў 10 гадзін раніцы на плошчы Леніна сабралася каля 100 прыхільнікаў Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). Яны ўсклалі кветкі да помніка правадыра ў гонар 94-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. У першых шэрагах ўскладаюць знаходзіліся дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, у тым ліку Ігар Карпенка і Таццяна Голубева. Затым пачаўся невялікі мітынг. Падчас яго трое маладых людзей з крыкамі "Камунізм пад трыбунал!" кінулі ў бок помніка некалькі яек і паспрабавалі ўцячы, але былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным.
Традыцыйны мітынг беларускіх камуністаў. 7 лістапада 2011, Мінск / Pro-government Communist party held an officially sanctioned rally in the center of Minsk on November 7, 2011, the anniversary of the 1917 October Revolution. A group of young members of opposution pelted eggs at the participants and the Lenin statue. The activists were immediately detained.
Івіян Саркас атрымала карону пераможцы конкурсу прыгажосці "Міс Свету", што адбыўся ў Лондане. "Я вельмі шчаслівая. У мяне няма словаў, каб апісаць, якая шчаслівая і што я адчуваю. Тое, што адбылося, даказвае -- немагчымага няма", -- падзялілася сваімі ўражаннямі Івіян адразу пасля цырымоніі ўзнагароджвання.
«Беларуская мара» — першы фільм пра Плошчу. поўная версія. Таемная прэзентацыя прайшла ў Мінску 6.10.2011 ў нядзелю. Ягоная аўтарка — беларуская журналістка Кацярына Кібальчыч, якая зараз працуе на расійскім Першым канале. Кацярына нарадзілася ў 1982 годзе ў Мінску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Спачатку працавала ў Мінску ў газеце «Свободные новості». З чэрвеня 2002 года — у праграме навін беларускага тэлеканала АНТ. А ў жніўні 2003 года пераехала ў Маскву і пачала працаваць на 3-м канале.
6 лістапада беларускія мусульмане адзначылі сваё сьвята Курбан Байрам. У Іўі адбыліся сьвяточны малебен і традыцыйнае ахвяраваньне свойскай жывёлай. 6 ноября белорусские мусульмане отметили свой ??праздник Курбан Байрам. В Ивье состоялись праздничный молебен и традиционное жертвоприношение домашними животными. November 6 Belarusian Muslims celebrated their feast of Kurban Bayram. In Ivie was a festive prayer and traditional sacrifice of domestic animals. www.svaboda.org
Адкрываючы мітынг, сакратар партыі КХП-БНФ Валерый Буйвал нагадаў прысутным гісторыю гэтага памятнага месца. Ён адзначыў, што недалёка ад месца расстрэлу рэпрэсаваных знаходзілася так званая "белая дача", дзе ў 1930-х гадах размяшчалася спецкаманда НКУС. Туды дастаўлялі перабежчыкаў з Заходняй Беларусі і ў Лошыцкім яры іх расстрэльвалі.
Аднак сацыёлаг зазначае: было б несправядліва казаць, што за ўладу Лукашэнка трымаецца выключна дзякуючы жанчынам. «Калі моцна ўтрыраваць, падкрэсліваю, вельмі моцна, то можна казаць, што ўладу праз сістэму выбараў Лукашэнка атрымлівае пераважна з рук жанчын, а вось трымае яе і абараняе рукамі мужчынаў, -- гаворыць Алег Манаеў. -- Калі паглядзець на рэальныя ўладныя структуры -- дырэктарат буйных дзяржпрадпрыемстваў, кіраўнікі ведамстваў, урад, не кажучы ўжо пра сілавыя структуры, то там выключна мужчыны.
Украінка Вольга Панарына, якая выступае за зборную Беларусі па велатрэку, пасля перамогі ў гіце на 500 метраў сёння выйшла ў паўфінал спрынтарскіх спаборніцтваў на этапе Кубку свету, што працягваецца ў сталіцы Казахстану -- Астане. Панарына, якая год таму выгуляла чэмпіянат Еўропы ў дысцыпліне кейрын, сёлета стала чэмпіёнкаю свету ў гіце на 500 метраў. Але дзяўчыны хапіла толькі на перамогу ў малым фінале, і яна заняла трэцяе месца.