Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Чарняўскі: Наўрадці агент Дзіма зможа мне адпомсціць

08.11.2011
Чарняўскі: Наўрадці агент Дзіма зможа мне адпомсціць Дзіянаў: Мы накіроўвалі ў КДБ фальшывыя справаздачы Каго яшчэ спрабавалі завербаваць беларускія спецслужбы, удзельнікі групы «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» распавялі на прэс-канферэнцыі ў Варшаве 8 лістапада. Вячаслаў Дзіянаў заявіў: «Цяпер са мной у кватэры жыве чалавек, які прызнаўся, гэта Сяргей Паўлюкевіч. Вельмі доўга жыў са мной у кватэры Уладзімір Кумец, які прызнаўся сёння, ён прэс-сакратар «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку». І Максім Чарняўскі, наш калега, які адміністраваў групу «Надакучыў нам гэты Лукашэнка».

Дзіянаў: Мы накіроўвалі ў КДБ фальшывыя справаздачы

08.11.2011
Дзіянаў: Мы накіроўвалі ў КДБ фальшывыя справаздачы Дзіянаў: Мы накіроўвалі ў КДБ фальшывыя справаздачы Каго яшчэ спрабавалі завербаваць беларускія спецслужбы, удзельнікі групы «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» распавялі на прэс-канферэнцыі ў Варшаве 8 лістапада. Вячаслаў Дзіянаў заявіў: «Цяпер са мной у кватэры жыве чалавек, які прызнаўся, гэта Сяргей Паўлюкевіч. Вельмі доўга жыў са мной у кватэры Уладзімір Кумец, які прызнаўся сёння, ён прэс-сакратар «Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку». І Максім Чарняўскі, наш калега, які адміністраваў групу «Надакучыў нам гэты Лукашэнка».

Аляхновіч пра інцыдэнт у КХЛ

08.11.2011
Аляхновіч пра інцыдэнт у КХЛ "Не адзін раз у гісторыці КХЛ з "Віцязям" былі падобныя пвыпадкі -- можна ўзгадаць матч з "Авангардам", які пачаўся з масавай бойкі, - гаворыць спартовы аглядальнік Сяргей Аляхновіч. - У іх такі стыль гульні. Андрэй Назараў, калі гуляў у НХЛ, -- ён лічыўся таксама «таф гаем». У яго было па 30--40 боек за сезон. Няма нічога дзіўнага, што «Віцязь» гуляе ў такі хакей".

Галівуд пра Беларусь

07.11.2011
Галівуд пра Беларусь На Захадзе прыдумалі сцэнар забойства беларускага прэзідэнта. Гаворка ідзе пра сцэнар чарговага фільму серыялу «Нікіта». Дзеянне пятай серыі другога сезону аўтары перанеслі ў нашу краіну -- такую, якой яны яе бачаць. Дэтэктыўная серыя распавядае пра тое, як Беларуссю пачынае кіраваць двайнік забітага прэзідэнта. ФРАГМЕНТ СЕРЫЯЛУ «НІКІТА»: «Пасля 6 гадоў стабільнасці беларускі прэзідэнт Авечкін абвясціў пра ўвядзенне ваеннага становішча ў краіне». Падстаўны кіраўнік краіны пачынае пазбаўляцца ўсіх, хто ведае, што ён несапраўдны прэзідэнт.

Кітайскі Бяляцкі

07.11.2011
Кітайскі Бяляцкі Абвінавачванне ў нявыплаце падаткаў у асабліва буйных памераў для аднаго з найбольшых крытыкаў уладнага рэжыму. Не, гаворка гэтым разам не пра беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага. А пра... кітайскага мастака Ай Ўэйўэя. І вось яшчэ адно адрозненне ад нашай краіны: на дапамогу свайму смеламу суайчынніку прышлі тысячы і тысячы жыхароў Паднябеснай. Прыхільнікі творчасці кітайскага дысідэнта ўжо ахвяравалі амаль адзін мільён долараў на выплату беспрэцэдэнтна буйнога штрафу. Ай Ўэйўэй, якому ўлады далі 15 дзён на выплату штрафу памерам 2,4 млн долараў, абвесціў кампанію збору сродкаў.

Лядовае пабоішча

07.11.2011
Лядовае пабоішча Апошняя хвіліна гульні паміж менскім «Дынама» і чэхаўскім «Віцязем» цягнулася надзвычай доўга. За 40 секундаў да канца трэцяга перыяду дынамавец Яраслаў Обшут забіў пераможную шайбу. А за 15 секундаў да канца матч спыніўся. Абаронца «Віцязя» Аляксандр Сазонаў літаральна вырубіў нападніка «Дынама». У адказ ад менскіх фанатаў на лёд паляцелі пластыкавыя бутэлькі. Праз некалькі хвілінаў -- новая бойка. Яшчэ трохі -- і нервы здалі ў галоўнага трэнера «Віцязя» Андрэя Назарава, які пачаў біць заўзятараў.

Камунізм вяртаецца

07.11.2011
Камунізм вяртаецца Пра савецкую рэчаіснасць нагадваюць і чэргі за дэфіцытнымі таварамі ды пустыя паліцы некаторых крамаў. Змагацца з цяперашнім дэфіцытам мяса-малочных прадуктаў...

7 лістапада ў Кіеве

07.11.2011
7 лістапада ў Кіеве belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]