Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Іксанаў пра рэканструкцыю Вялікага тэатру

26.10.2011
Іксанаў пра рэканструкцыю Вялікага тэатру "Будынак знаходзіўся ў аварыйным стане, і аварыйнасць ацэньвалася ў семдзесят адсоткаў. Гэта вельмі шмат. І, як многія з вас памятаюць, у апошні сезон гледачы заходзілі ў тэатр з бакавых падездаў, таму што мы баяліся абрушэння порціку. Таксама ў апошнім сезое мы не пускалі гледачоў на два верхнія ярусы. Сітуацыя была сапраўды крытычная", - кажа дырэктар Вялікага тэатру Анатоль Іксанаў.

Абламейка: Кошты за адукацыю вырастуць

26.10.2011
Абламейка: Кошты за адукацыю вырастуць Кошты на адукацыю будуць падымацца, але пакуль невядома на колькі. Пра гэта заявіў рэктар БДУ Сяргей Абламейка.

Алена Фісенка пра вакцынацыю супраць грыпа

26.10.2011
Алена Фісенка пра вакцынацыю супраць грыпа Міністр аховы здароўя загадаў вакцынаваць супраць грыпу 30 % насельніцтва Ідзе агітацыя: кіраўніцтву прадпрыемстваў і арганізацыяў прапаноўваюць зрабіць прышчэпкі ўсяму калектыву. Цяпер найлепшы час для таго, каб правесці вакцынацыю супраць грыпу, заявіў галоўны санітарны лекар сталіцы Іван Вайтовіч 26 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Менску. Ён паведаміў, што ў сталіцы прышчэпкі маюць ужо 25 % насельніцтва. «Нагадаю, што ў адпаведнасці з рашэннем міністра аховы здароўя сёлета неабходна вакцынаваць 30 % насельніцтва рэспублікі.

Менчукі: Калі заробкі не паспяваюць за коштамі...

26.10.2011
Менчукі: Калі заробкі не паспяваюць за коштамі... «Раніцою ўстаю, 200 грамаў гарэлачкі -- і свабодны са сваёй пенсіяй», -- падзяліўся рэцэптам супраць крызісу адзін з жыхароў Менску. Іншы мянчук заклікае быць больш цярплівымі: «Мы мусім быць больш цярпліваю нацыяй. Мы вычакаем і будзем больш нармальна сябе адчуваць. Вернемся да заробкаў памерам 500 долараў».

Сляды дыназаўраў у горадзе Чун-Цін

26.10.2011
Сляды дыназаўраў у горадзе Чун-Цін Навукоўцы знайшлі побач сляды людзей і дыназаўраў Тэорыі пра суіснаванне чалавечых істотаў са старажытнымі жывёламі выказваліся не раз. Трое навукоўцаў з Кітаю і Злучаных Штатаў сцвярджаюць, што знайшлі першае і адзінае дакументальнае пацверджанне суіснавання чалавека са... слядамі дыназаўраў у горадзе Чун-Цін на паўднёвым захадзе Кітаю. Пра гэта яны распавялі ў справаздачы, якую надрукавалі ў апошнім нумары «Геалагічнага бюлетэню Кітаю». «Акрамя слядоў дыназаўраў мы таксама выявілі сляды скуры.

Жыхары Пінску: Шукаюць «стрэлачнікаў»

26.10.2011
Жыхары Пінску: Шукаюць «стрэлачнікаў» «Гэта трагедыя, гэта недагляд тых, хто мусіць адказваць. А справядлівасць мусіць быць -- безумоўна», -- лічыць адзін з жыхароў Пінску. Тым часам іншы рэспандэнт не ўпэўнены, што вінаватыя ў выбуху панясуць пакаранне: «Часам могуць знайсці і «стрэлачнікаў». Адчуванне такое ёсць».

Пытанне тыдня: рэвалюцыя ў Лівіі

25.10.2011
Пытанне тыдня: рэвалюцыя ў Лівіі Што Вы думаеце пра рэвалюцыю ў Лівіі і смерць Кадафі? Ці магчыма нешта падобнае ў Беларусі?

"Пінскдрэў" - год пасля трагедыі

25.10.2011
Пінскдрэў - год пасля трагедыі Слёзы і боль... Ля прахадной кампаніі "Пінскдрэў" сёння ўзгадвалі ахвяраў выбуху, які роўна год таму забраў жыцці 14 чалавек. Ахвяраў ушанавалі хвілінаю маўчання. На сцяне ля прахадной паўстала мемарыяльная табліца з імёнамі загінулых. СЯРГЕЙ САКОВІЧ, БАЦЬКА ЗАГІНУЛАЙ: "Цалкам магчыма, што было страчанае ў пагоні за грашыма элементарнае -- знайсці грошы на тэхніку бяспекі". Паводле следства, прычынаю трагедыі сталася менавіта парушэнне правілаў бяспекі ў цэху дзеля вытворчасці драўляных паліўных гранулаў.

Шчасце непераможанага

25.10.2011
Шчасце непераможанага Падысці зранку да канапы, на якой спіць сын, убачыць сваё дзіця -- гэткае простае шчасце для кожнай маці. Алена і Мікіта Ліхавід прайшлі разам усе выпрабаванні, хай і па розны бок кратаў. Што змянілася ў жыцці Мікіты пасля доўгага вяртання дадому? МІКІТА ЛІХАВІД, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Адному чалавеку змяняць сістэму -- я не Чэ Гевара, аднак сваю маленькую вайну я выйграў. Я перамог..." Гэта Мікіта Ліхавід, адзін з асуджаных у справе 19 снежня. У той далёкі дзень хлопец пайшоў на Плошчу -- і вярнуўся ледзь не праз дзевяць месяцаў.

Небяспечная салідарнасць

25.10.2011
Небяспечная салідарнасць Сённяшняя акцыя салідарнасці з палітвязнямі працягнула ўсяго адну хвіліну. Праваахоўнікі абвінавацілі актывістаў у парушэнні закону аб правядзенні масавых мерапрыемстваў. Аналагічную акцыю салідарнасці з палітвязнямі ладзілі і ў мінулую пятніцу, і ўчора. Вынік -- тры пакаранні арыштам. 10 содняў далі затрыманаму ўчора каардынатару "Еўрапейскай Беларусі" Максіму Вінярскаму. МІКАЛАЙ ДЗЕМІДЗЕНКА, ПАПЛЕЧНІК ВІНЯРСКАГА: "Умовы утрымання там сапраўды кепскія, і ўлады, ведаючы гэта, такім чынам спрабуюць спыніць моладзевы супраціў, акцыі пратэсту, акцыі падтрымання людзей, якія цяпер застаюцца за кратамі".
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]