Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Бандарэнка: Улады баяцца любой праявы свабоды

25.10.2011
Бандарэнка: Улады баяцца любой праявы свабоды "Страх для ўлады -- ва ўсім, у любой праяве свабоды. Яны спрабуюць задушыць любую праяву свабоды, - гаворыць Вольга Бандарэнка. - І калі людзі нягледзячы на тое, што іх збіваюць, арыштоўваюць, пагражаюць жудаснымі артыкуламі, ўсё роўна пераступаюць праз свой страх і ўсё роўна пратэстуюць, хай іх мала, але гэта -- перамога кожнага над сабою і пермога ўсіх над рэжымам".

Восеньскія канкурсанты

24.10.2011
Восеньскія канкурсанты Сёлетняя «Бардаўская восень» сабрала вакол сябе канкурсантаў самага рознага ўзроўню. ПАЛІНА РЭСПУБЛІКА, КАНКУРСАНТКА ФЕСТЫВАЛЮ: «Песні -- яны прыходзяць аднекуль звыш да мяне, і я спяваю тое, што мне прыйшло. Мне вельмі падабаецца, калі я спяваю, і хваля эмоцыяў -- яна ідзе ад мяне да маіх слухачоў». Гэтая хваля эмоцыяў прыйшлася даспадобы не толькі слухачам, але і журы фестывалю, што праходзіў адразу на шасці пляцоўках Беласточчыны. МІХАЛ АНЕМПАДЫСТАЎ, СЯБРА ЖУРЫ: «Гран-пры -- гэтую ўзнагароду прэзідэнта Беластоку -- атрымала Паліна Рэспубліка».

Прайшоў з'езд ТБМ

24.10.2011
Прайшоў з'езд ТБМ Старшынём Таварыства беларускай мовы пераабралі вядомага грамадскага дзЕяча Алега Трусава. Акрамя выбараў кіраўніцтва, вынікам ХІ зезду арганізацыі сталася акрэсленне дасягненняў працы ТБМ у сталіцы і рэгіёнах за тры гады. І калі прынамсі фармальна такія дасягненні ёсць, то іх цяжка заўважыць на фоне агульнай сітуацыі з выкарыстаннем нацыянальнай мовы ў краіне. Яе стан пагаршаецца -- зазначаюць самі тэбээмаўцы і прапаноўваюць тры асноўныя кірункі дзейнасці на наступныя паўгода. АЛЕГ ТРУСАЎ, ПЕРААБРАНЫ СТАРШЫНЯ ТБМ: «Першае -- развіццё культурнай спадчыны праз краязнаўства.

Лёс розны, правы роўныя

24.10.2011
Лёс розны, правы роўныя Са здаровага і спрытнага імгненна ператварыцца ў інваліда -- цяжкі ўдар. А калі чалавек нарадзіўся з хваробаю ці стаў фізічна абмежаваным у дзяцінстве? Тады ўдарам робіцца сутыкненне з грамадствам. Калі маладыя гарадзенцы рыхтавалі міні-спектакль, актораў набіралі не паводле стану здароўя, а паводле таленту і ведання ролі. Тэма занадта жыццёвая -- узаемны страх інваліда і грамадства. ВОЛЬГА ШУЛЬГА, ДЫРЭКТАР ДЗІЦЯЧАГА ХОСПІСУ: «Мы хацелі, каб грамадства праявіла актыўнасць і паказала сваю салідарнасць з гэтымі людзьмі і сказала, што так, гэтыя людзі маюць праблемы, і мы гатовыя ім дапамагаць».

Шматузроўневы доўгабуд

24.10.2011
Шматузроўневы доўгабуд Падманутыя дольнікі паркінгу на Нямізе сабраліся сёння ля будоўлі, у якую ўклалі ўласныя сродкі. Будаўніцтва абекту вядзецца каля 10 гадоў. І канца пакуль не бачна. Працы прыпыненыя. Інвестарам тлумачаць, што прычыны затрымкі вельмі простыя -- грошай няма. СЯМЁН ГЕРШАНАЎ, ДОЛЬНІК, ІНВЕСТАР, ПРАДПРЫМАЛЬНІК: «Утварылася абсурдная сітуацыя, мы, інвестары, уклалі сродкі ў гэты абект -- паркінг -- з тою мэтаю, каб пачаць працаваць у 2004 годзе. Тут за гэты час апынулася будоўля стагоддзя».

Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі, Менск 24-10-2011

24.10.2011
Акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі, Менск 24-10-2011 24 кастрычніка 2011 a 19-00 на Кастрычніцкай плошчы Менску адбылася спроба зладзіць акцыю з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў. 24 октября 2011 а 19-00 на Октябрьской площади Минска была попытка провести акцию с требованием освободить политзаключенных.

Спыніць Канстытуцыйны суд

24.10.2011
Спыніць Канстытуцыйны суд А пакуль мы з вамі можам глядзець, як артыкул Канстытуцыі пра свабоду сходаў рэалізоўваецца ў яго цяперашняй трактоўцы, грамадскасць спрабуе спыніць прыняцце паправак, якія яшчэ больш ускладняць правядзенне якіх-кольвек вулічных акцыяў. Адпаведны калектыўны зварот сёння перадалі ў Канстытуцыйны суд. Там цягам наступных пяці дзён мусяць разгледзець новую рэдакцыю Закону аб масавых акцыях, якую ў пятніцу ўхваліў Савет Рэспублікі. Папраўкі займеюць статус закону пасля экспертызы Канстытуцыйнага суда і подпісу прэзідэнта.

Супраць салідарнасці

24.10.2011
Супраць салідарнасці Той самы сцэнар, што і некалькі дзён таму. Ачэпленая сілавікамі Кастрычніцкая плошча, пагрозы міліцыянтаў. Нягледзячы на гэта цвёрды намер арганізатараў правесці акцыю... Усяго праз некалькі хвілінаў пасля выступу актывіста «Еўрапейскай Беларусі» сілавікі запіхнулі яго ў аўтобус і павезлі ў невядомым кірунку. А сёння раніцою судовы канвеер ужо працягваў сваю інтэнсіўную працу. У двары суда Цэнтральнага раёну Менску сваякі і паплечнікі затрыманага ў пятніцу Аляксандра Валанцэвіча змаглі нарэшце яго ўбачыць.

Чарговая акцыя салідарнасці

24.10.2011
Чарговая акцыя салідарнасці Акцыя салідарнасці з палітвязнямі была ініцыяваная кампаніяй "Еўрапейская Беларусь". Паводле задумы арганізатараў, яна павінна прайсці ў Мінску на Кастрычніцкай і ў іншых беларускіх гарадах на цэнтральных плошчах. Мінск, 24 кастрычніка, 2011
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]