Удзельнікі мітынгу, што сабрала партыя "Справедливая Россия" выступілі супраць фальсіфікацый ды выкарыстання на карысць партыі "Единая Россия" адміністратыўнага рэсурсу падчас перадвыбарнай кампаніі і галасавання на парламентскіх выбарах. "Мы хочам атрымаць менавіта той адсотак, якім будзе дзякуючы таму што за нас прагаласуе народ. Не той, які нам хтосці прызначыць ці прапіша -- як народ прагаласуе -- такі адсотак і патрэбны. І мы хочам каб гэта было для ўсіх, а не толькі для нас" - заявіў адзін з арганізатараў мітынгу дэпутат Генадзь Гудкоў.
Яго называлі ўсходнебеларускаю Прагаю ды планавалі зрабіць сталіцаю Беларусі. Магілёў -- горад з багатаю гісторыяй, які перажыў шмат войнаў, страціў і страчвае гістарычныя помнікі ў мірны час. Цяпер у магчымасці атрымаць статус культурнай сталіцы гісторыкі бачаць шанец і стымул адрадзіць гістарычны вобраз гораду. І пачаць з самага цэнтру -- Савецкай плошчы. ІГАР ПУШКІН, КАНДЫДАТ ГІСТАРЫЧНЫХ НАВУК: "Трэба, каб плошча адлюстроўвала не толькі гістарычную эпоху савецкага перыяду, але і з часоў Сярэднявечча.
Чыноўніка, які як ніхто іншы верыў у перспектывы расейска-беларускага абяднання, звольнілі з пасады дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы. Хто заменіць Паўла Барадзіна, стала вядома на сённяшнім паседжанні Найвышэйшага дзяржаўнага савету. Новым дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы стане Грыгорый Рапота. Ягоная карера пачыналася ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі Савецкага Саюзу, потым была праца ў Службе замежнай выведкі Расеі. Апошні час ён быў паўнамоцным прадстаўніком прэзідэнта Расеі ў Прыволжскай федэральнай акрузе.
Навіною аб прысудзе Бяляцкаму распачала і працягнула сённяшні нумар польская "Gazeta Wyborcza". На першай паласе выдання абмяркоўваюцца магчымасці выправіць сітуацыю: "Што мы можам зрабіць для Бяляцкага і Беларусі? У нас няшмат рычагоў. Мы можам больш моцна і паслядоўна падтрымліваць беларускую апазіцыю. І байкатаваць рэжым Лукашэнкі ды ягоных паплечнікаў у Еўропе". "Gazeta Wyborcza" канстатуе, што Еўропа прайграе Беларусь Маскве, а таксама падкрэслівае, што прысуд Бяляцкаму -- гэта сведчанне пракрамлёўскага кірунку беларускай палітыкі.
Апазіцыйны Народны сход шматтысячнага мітынгу не сабраў. Не былі шматлікія і лакальныя восеньскія пратэсты працоўных. Але страйкавалі рабочыя і ў Барысаве, і ў Віцебску, і ў Салігорску. І вось заробкі павышаюць -- не толькі лакальна, але ўсім бюджэтнікам. ТАЦЦЯНА ВАДАЛАЖСКАЯ, САЦЫЁЛАГ: "Безумоўна, гэта крок дзеля зняцця сацыяльнай напружанасці. Гэта, відавочна, крок у галіне сацыяльнай палітыцы -- і ніяк не ў эканоміцы". Праграма сацыяльнай абароны, над якою цяпер працуе ўрад, прадугледжвае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду і мінімальнага заробку, а таксама вяртанне рэгулявання коштаў.
Вырашылася сёння і пытанне атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Уладзімір Пуцін на паседжанні прэзідыуму ўраду Расеі назваў памер крэдыту, які будзе вылучаны нашай краіне на будаўніцтва АЭС. $ 10 млрд мусяць быць выкарыстаныя беларускім бокам за дзесяць гадоў і вернутыя цягам пятнаццаці. Адпаведныя пагадненні падпісалі сёння ў Маскве. Генеральны кантракт на будаўніцтва станцыі мусіць быць падпісаны да канца першага кварталу 2012 г. Будаваць АЭС у Астраўцы будзе расейскае закрытае акцыянернае таварыства "Атомстройэкспорт".
Крамлёўскія куранты прабілі лёс Беларусі. З малатка пайшоў "Белтрансгаз". Цяпер Беларусь з Расеяй разам навечна. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Выклікі, якія сёння паўстаюць перад нашымі дзяржавамі, -- мы гэтага не хаваем, можа быць, надта публічна пра гэта не кажам, -- але выклікі вялікія, і мы прыйшлі да адзінае высновы: што хто-хто, але Беларусь і Расея мусяць быць разам перад гэтымі выклікамі". За гэтае "разам" трэба плаціць. Расейскі "Газпром" цалкам набыў беларускую газатранспартную сістэму.