Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Мядзведзеў ізноў таньчыць

25.11.2011
Мядзведзеў ізноў таньчыць Падчас візіту ў школу ў Петразаводску прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў вырашыў адпачыць ад сваіх сустрэчаў з мясцовымі чыноўнікамі ды патанчыць з навучэнцамі ўстановы. Па дзяржаўным тэлебачанні паказалі, як Мядзведзеў танцуе з дзяўчынкай і гуляе ў «Каравай» у асяроддзі малых дзяцей у танцавальных трыко.

ЗША: "Чорная пятніца"

25.11.2011
ЗША: Чорная пятніца У ЗША наступіла «чорная пятніца» -- пятніца пасля Дня падзякі, калі ўва ўсіх крамах дзеюць зніжкі нават да 95 %. Найбольш выгадныя прапановы, звычайна, чакаюць першых 10 пакупнікоў. Некаторыя гандляры, упершыню за некалькі гадоў, пачалі гандаль напярэдадні. Ужо ў чацвер увечары людзі пачалі збірацца перад крамамі.

Роўда: Перамагаць мусяць палітыкі

25.11.2011
Роўда: Перамагаць мусяць палітыкі «Праваабаронцы не здолеюць перамагчы. Іхная задача -- абараняць правы асобы. Задача перамагчы -- гэта задача нашых палітыкаў, нашай палітычнай апазіцыі. Яна павінна абяднацца і не дэманстраваць нейкае змаганне, а сапраўды змагацца з гэтым рэжымам», -- упэўнены палітолаг.

Роўда: Вырак Бяляцкаму - помста

25.11.2011
Роўда: Вырак Бяляцкаму - помста «4,5 гады зняволення -- гэта тое, чаго ад яго [Лукашэнкі] можна было чакаць. Бо ў той сітуацыі, якая склалася, Бяляцкі не ўяўляе з сябе ніякай пагрозы. Але ў Лукашэнкі ёсць такая рыса, як помста, ён заўсёды помсціць тым людзям, якія ўяўляюць для яго небяспеку. Бяляцкі таксама чамусьці трапіў у гэты спіс», -- гэтак палітолаг Уладзімір Роўда пракаментаваў жорсткі прысуд Алесю Бяляцкаму.

Знавец: Трэба змусіць дыктатара зыйсці без крыві

25.11.2011
Знавец: Трэба змусіць дыктатара зыйсці без крыві "Калі мы хочам вярнуцца ў прававое поле, мы мусім вярнуцца да Канстытуцыі (1994-га году -- belsat.eu) і магчыма трэба будзе збіраць канстытуцыйны сход. Гэта будзе потым. А цяпер трэба падумаць аб тым, як вымусіць дыктатара сысці без крыві. Каб змусіць сыйсці не так як Кадафі, які разбурыў краіну, а мірным шляхам. Нажаль тут вялікае пытанне і я ў гэтым застаюся песімістам. Народ заплоціць крывавы кошт за памылку, якую зрабіў у 1994 годзе, калі галасаваў не розумам, а эмоцыямі" - дадаў Павал Знавец.

Знавец: быў падрыхтаваны загад на арышт Лукашэнкі

25.11.2011
Знавец: быў падрыхтаваны загад на арышт Лукашэнкі "Старшыня Вярхоўнага савету Шарэцкі дэфіляваў некалькі гадзінаў перад Домам Ураду са старшынём КДБ і МУС -- абмяркоўвалі пытанне. Быў падрыхтаваны загад аб арышце Лукашэнкі і негалосна даручнана гэта было Марінагроскаму спецназу, - распавёў Павел Знавец у інтэрвю тэлеканалу "Белсат". - Каб гэта ўсё адбылося, патрэбна было палітычнае рашэнне, воля Канстытуцыйнага суда, які быў апошняю інстанцыяй і на яго ускладалі надзеі дэпутаты, што падпісаліся за імпічмент. Але нажаль "здаў з патрахамі" і Вярхоўны савет, і законнасць, і дэмакратыю, старшыня Канстытуцыйнага суда Ціхіня".

Мацкевіч: Папраўкі 1996-га трэба прызнаць нелегітымнымі

25.11.2011
Мацкевіч: Папраўкі 1996-га трэба прызнаць нелегітымнымі «Парушэнне працэдураў робіць яго вынікі нядзейснымі. Напрыклад, калі пачалося датэрміновае галасаванне, людзі не ведалі тых зменаў у Канстытуцыю, за якія яны галасуюць. Пачалося галасаванне, а змены былі прадяўленыя выбарнікам пасля пачатку галасавання», -- нагадвае Уладзімір Мацкевіч.

Мацкевіч: Лістапад 96-га -- наш Майдан, які не адбыўся

25.11.2011
Мацкевіч: Лістапад 96-га -- наш Майдан, які не адбыўся . «Толькі моцная, кансалідаваная апазіцыя можа супрацьстаяць кансалідаванай моцнай ўладзе. І да сённяшняга дня гэтага, на жаль, не разумеюць некаторыя лідары. Такім чынам праводзіліся выбары мінулага года -- ішлі невялічкімі групкамі супраць вялізарнай сілы. Гэта нават не партызаншчына і не тактыка такая. Гэта бязглуздзіца»

"Міліцыянты паднялі дагаты нагамі і акунулі ва ўнітаз"

25.11.2011
Міліцыянты паднялі дагаты нагамі і акунулі ва ўнітаз 24 лістапада суд Ленінскага раёну Магілёва прызнаў вінаватым у дробным хуліганстве актывіста няўрадавай арганізацыі «Моладзь БНФ» Андрэя Падаляка. Судзьдзя Станіслаў Шандаровіч пакараў хлопца на 15 базавых велічыняў (525 тысяч рублёў). Сваёй віны актывіст не прызнаў. Суду ён даводзіў, што ў пастарунку міліцыянты зьдзекаваліся зь яго — зьбівалі й нават акуналі ва ўнітаз галавой. А затрымалі яго таму, што ён размаўляў па-беларуску.

Пажар у Гомлі

24.11.2011
Пажар у Гомлі Буйны пажар, што разгарэўся сёння ў цэнтры Гомлю -- на прадпрыемстве, што выпускае шпалеры, -- адмыслоўцам удалося патушыць толькі больш як праз дзве гадзіны. На шчасце, пацярпелых няма. Узгаранне на прадпрыемстве вырабу шпалераў "Фокс", што на вул. Тэльмана, адбылося прыкладна аб 11-й гадзіне. Паводле папярэдняй інфармацыі, выбухнуў 500-літровы бак з аліваю, якая ў працэсе вытворчасці моцна награваецца. Як вынік, загарэліся два ўчасткі друку вінілавых шпалераў і дах прадпрыемства. Пажар тушылі прынамсі дзесяць адзінак адмысловай тэхнікі.


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]