Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Хочам рэферэндум!

28.11.2011
Хочам рэферэндум! Тыя, хто адстойвае Севастопальскі парк, хочуць элементарнага: чыстага паветра і чыстай вады. Аднак артэзіянскія свідравіны, якія месцяцца ў парку, ужо запламбавалі, што будзе з насаджэннямі -- не вядома: НАТАЛЛЯ ЯНЧУРЭВІЧ, МЯСЦОВАЯ ЖЫХАРКА: «Інфармацыя разнастайная такая, ад розных крыніцаў яна розная, на сённяшні момант мы мяркуем, што тут плануюць будаваць жылыя комплексы». Звароты ў дзяржаўныя ўстановы не далі плёну. Апошняя надзея паўплываць на лёс парку -- мясцовы рэферэндум. Для таго каб сфармаваць ініцыятыўную групу, жыхары раёну і сабрАліся ў нядзелю.

Цыклон прынёс разбурэнні

28.11.2011
Цыклон прынёс разбурэнні Стыхія, якая нарабіла на выходных бяды па ўсёй Еўропе і нават сталася прычынаю гібелі расейскага карабля ў Ірландскім моры, закранула і Беларусь.

Галоўная праблема «Усходняга партнёрства»

28.11.2011
Галоўная праблема «Усходняга партнёрства» Больш за 300 прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацыяў з Беларусі, Украіны, Грузіі, Малдовы, Азербайджану і Арменіі, а таксама краін Еўразвязу сустрэліся сёння ў польскай Познані на трэцім Форуме грамадзянскай супольнасці. Адна з мэтаў неафіцыйнага парламенту «трэцяга сектару» -- выпрацоўка механізмаў, якія б спрыялі пабудове эфектыўнага дыялогу паміж грамадзянскай супольнасцю і нацыянальнымі ўрадамі. Паказальна, што нашую краіну, дзе ўсё мацнее ціск уладаў на няўрадавыя арганізацыі, удзельнікі сустрэчы акрэслілі як галоўную праблему «Усходняга партнёрства».

Вываз паліва абмежавалі

28.11.2011
Вываз паліва абмежавалі Сёння ўпершыню за доўгі час на некаторых памежных пунктах чэргаў не было. Цяпер выязджаць за мяжу на ўласным аўце можна толькі раз на восем дзён, а не раз на пяць, як некалькі апошніх месяцаў. На гэтую захаду ўрад пайшоў, каб скараціць некантраляваны вываз адносна таннага беларускага паліва ў суседнія краіны. Аднак апытаныя «Абектывам» кажуць, што новыя правілы прынясуць не толькі выгоду. КІРОЎЦЫ: «Гэта проста хочуць спыніць, як я разумею, даход з-за мяжы, бо сваіх людзей няма ў Беларусі працаваць.

Транзіт газу скараціўся?

28.11.2011
Транзіт газу скараціўся? Транзіт расейскага газу па Беларусі скарачаецца. Без папярэджання і афіцыйных тлумачэнняў яшчэ ў суботу «Газпром» зменшыў пастаўкі блакітнага паліва ў Нямеччыну па газаправодзе Ямал--Еўропа, што праходзіць па тэрыторыі нашай краіны. Адначасова павялічаныя пастаўкі праз газаправод «Nordstream». Паводле Агенцтва газавай інфармацыі, пачынаючы з суботы пастаўкі газу па газаправодзе Ямал--Еўропа скараціліся на 600 тыс. кубаметраў на гадзіну. Цяпер транзіт праз Беларусь складае 2,2 млн кубаметраў на гадзіну замест ранейшых 2,8 млн.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]